Гарадзкія ўлады курортнага мястэчка Лэба раздаюць пясок. Кожная гміна ў Польшчы, якая вырашыць мець на сваёй тэрыторыі пляж, атрымае ад курорту любую колькасьць пяску.
Акцыя карыстаецца вялікай папулярнасьцю. Чыноўнікі Лэбы падкрэсьліваюць, што такім чынам яны ствараюць шанцы адпачываць на марскім пяску тым, хто па фінансавых прычынах ня можа сабе дазволіць прыехаць на Балтыку.
Раздача пяску дапаможа адчыніць мясцовы порт і паглыбіць прыбярэжную зону. Штогод паўночны вецер намывае на ўзьбярэжжа вялікую колькасьць пяску, які потым неабходна выкапаць з уваходу ў порт і з пляжаў.
Марскі пясок прадаецца таксама прыватным асобам.
яс