• Міграцыйная палітыка ЭЗ і супольная палітыка прызнаваньня прытулку
  • 18.07.2011

Міграцыйная палітыка ЭЗ і супольная палітыка прызнаваньня прытулку, абарона зоны Шэнген і пытаньне сынтэтычных наркотыкаў, інакш спайсаў – гэта галоўныя тэмы нефармальнай сустрэчы міністраў унутраных справаў ЭЗ у Сопаце. Яна адбываецца ў рамках старшынства Польшчы ў ЭЗ.

Польскі міністар унутраных справаў Ежы Мілер лічыць, што крызыс у зоне Шэнген узьнік у выніку надзвычайнага наплыву людзей з Паўночнай Афрыкі, але ён не павінен уплываць на свабоду руху ў Супольнасьці.

Е. Мілер: Магчымасьць свабоднага перамяшчэньня па зоне Шэнген зьяўляецца вялікай каштоўнасьцю ня толькі для палякаў. Зьмены ў гэтым пляне трэба было б папярэдзіць падрабязнай дускусіяй, чаму нам пазбаўляцца ад гэтай каштоўнасьці. 

Іншая тэма нефармальнай сустрэчы зьвязаўскіх дэлегацый – гэта выпрацоўка агульнай сыстэмы прызнаваньня прытулку ўцекачам. Справа ў тым, каб да ўцекача прымяняліся аднолькавыя правілы ва ўсіх краінах ЭЗ.

Цяпер кожная краіна прызнае статус прытулку паводле сваіх правіл. І так, напрыклад, прасьцей атрымаць прытулак у Чэхіі, чым у Польшчы.

яс