Паўночнаатлянтычны альянс рассакрэціў некалькі тамоў актаў, датычных 80-тых гадоў у Польшчы.
NATO не разглядала дапамогі палякам і інтэрвэнцыі ў 80-х гадах, калі ўводзілася ваеннае становішча ў Польшчы й пагржала савецкае ўмяшальніцтва, - зрабіў выснову міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі.
Паўночнаатлянтычны альянс не прадугледжваў умяшальніцтва ў канфлікт , патлумачыўшы, што няма праўных падставаў.
У сваю чаргу ў штабкватэры NATO было вырашана, што калі б палякі сталі ўцякаць на самалётах, сілы NATO перахапілі б гэтыя самалёты над міжнароднымі водамі. Самалёты саюзу атрымалі таксама загад ня ўмешвацца, калі б польскія самалёты аказаліся пад абстрэлам краін Варшаўскага дагавору.
Гісторык Ян Аляшак кажа, што яго не зьдзівіў камэнтар Радаслава Сікорскага.
Я. Аляшак: У 80-я гады заходнія дзяржавы не былі зацікаўлены ў распальваньні канфлікту. Ім больш залежала на тым, каб супакоіць сытуацыю ў Польшчы. Заходнія дзяржавы падтрымлівалі прафсаюз „Салідарнасьць”, але не плянавалі прымаць рашучыя крокі.
NATO па просьбе Польшчы на некалькі гадоў прысьпешыла рассакрэчаньне сваіх архіваў.
яс