Летува адклікала свайго амбасадара ў Вене „на кансультацыі”. Прычынай абвастрэньня дыпляматычных зносінаў паміж абедзьвюмя краінамі стала нечаканае вызваленьне аўстрыйцамі афіцэра савецкага КДБ Міхаіла Галаватава. Летува аб’явіла яго ў міжнародны вышук.
Галаватаў у 1991 годзе ўзначальваў штурм спэцназу на тэлевежу ў Вільні і ён лічыцца адказным за сьмерць 13 летувісаў.
Галаватаў быў затрыманы ў пятніцу ў падвенскім аэрапорце «Швэхат». Нягледзячы на размову кіраўніка дыпляматыі Летувы зь пятніцы на суботу зь міністрам замежных справаў Аўстрыі й прасіў выдаць Галаватава, былы афіцэр КДБ быў адпушчаны і ў суботу вярнуўся ў Маскву.
Аўстрыйскія ўлады заявілі, што „не маглі трымаць без абгрунтаваньня расейскага грамадзяніна, таму што Летува дала незразумелыя тлумачэньні”.
Прэм’ер Летувы сьцьвердзіў, што „Вена пагарджае эўрапейскай салідарнасьцю”. Кіраўнік МЗС Летувы ўручыў аўстрыйскаму амбасадару ў Вільні пратэстацыйную ноту.
яс