• «Бясьпечнае неба - 2011» - падрыхтоўка да ЭЎРА-2012
  • 20.07.2011

Ва Ўкраіне пачаліся вучэньні «Бясьпечнае неба - 2011», у якіх прымаюць удзел Польшча, Украіна й ЗША. Задача манэўраў - адпрацоўка паветранай абароны падчас правядзеньня Чэмпіянату Эўропы па футболе, які пройдзе ў Польшчы ды ва Ўкраіне ў 2012 годзе. У ходзе вучэньняў амэрыканскія пілёты будуць вучыць палякаў і ўкраінцаў як ахоўваць з паветра месцы правядзеньня спартовых мерапрыемстваў ад тэрарыстычных нападаў. Падчас чэмпіянату ўводзяцца надзвычайныя сродкі бясьпекі, у прыватнасьці, забарона на палёты паветраных суднаў над стадыёнамі ды іншымі спартовымі аб’ектамі.

вс