• Эгіпецкіх чыноўнікаў судзяць у прамым эфіры
  • 20.07.2011

Эгіпецкія дзяржаўныя тэлеканалы прыступілі да трансьляцыі ў прамым эфіры працэсаў над чыноўнікамі, якія займалі высокія пасады пры прэзыдэнце Хосьні Мубараку.
Хосьні Мубарак таксама павінен паўстаць перад судом, нягледзячы на паведамленьні аб яго цяжкім стане здароўя.

Рашэньне аб паказе судовых працэсаў у прамым эфіры было прынята пад ціскам эгіпецкай апазыцыі, якая патрабуе большай адкрытасьці ад цяперашняга пераходнага ўрада. Большасьць абвінавачаньняў чыноўнікаў датычаць карупцыі.

вс