• Справа М.Галаватага: працяг
  • 19.07.2011

Міністры замежных спраў Летувы, Латвіі й Эстоніі зьвярнуліся зь лістом да Эўрапейскай камісіі й камісара па пытаньнях юстыцыі Вів’ен Рэдынг. Ліст накіраваны ў сувязі з рашэньнем Аўстрыі вызваліць затрыманага Мікалая Галаватага.

У сумесным лісьце гаворыцца, што гэтае пасьпешнае рашэньне аўстрыйскіх улад адмоўна ўплывае на эфэктыўнае супрацоўніцтва паміж краінамі Эўрапейскага Зьвязу ў крымінальных справах і зьнішчае прынцып эўрапейскай салідарнасьці.
Як паведамлялася раней, Мікалай Галаватаў быў затрыманы на тэрыторыі Аўстрыі 14 чэрвеня на падставе эўрапейскага ордэру на арышт. Былы афіцэр КДБ Савецкага Саюзу абвінавачваецца ў кіраваньні штурмам на віленскі тэлецэнтар 13 студзеня 1991 году, у выніку якога загінулі мірныя людзі. Пасьля затрыманьня аўстрыйскія ўлады неспадзявана вызвалілі Галаватага, і ён вярнуўся ў Расею. Раней Летува выказала пратэст Аўстрыі, зазначаючы, што ёй невядомыя матывы вызваленьня былога афіцэра КДБ. 

вс