Падчас нямецка-расейскіх кансультацыяў сытуацыя ў Беларусі не закраналася. Раней Польскае агенцтва друку са спасылкай на крыніцу ў нямецкім урадзе паведаміла, што Бэрлін паспрабуе пераканць Маскву ў неабходнасьці аказаньня ціску на афіцыйны Менск у справе вызваленьня палітвязьняў.
Падчас 13 раўнда нямецка-расейскіх міждзяржаўных кансльтацыяў, якія ўчора адбыліса ў Гановэры, Ангела Мэркель і Дзьмітры Мядзведзеў падпісалі пакет дакумэнтаў па далейшым разьвіцьці двухбаковага супрацоўніцтва. На сустрэчы абмяркоўваліся пытаньні разьвіцьця адносінаў Расеі й Эўразьвязу, дзейнасьць рады Расея —NATO, эўрапейская бясьпека, стварэньне супрацьракетнай абароны ў Эўропе, а таксама магчымасьці пашырэньня паставак расейскага газу ў сувязі з уводам у эксплюатацыю газаправоду "Nord Steam".
кр