• Эмбарга адменена, польскія плянтатары падлічваюць страты
  • 20.07.2011

Нават 200 тысяч злотох у тыдзень (50 тысяч эўра) гублялі буйныя вытворцы памідораў з Падляшша пасьля ўвядзеньня расейскай забароны на імпарт польскай садавіны й агародніны. Расея ўвяла эмбарга на пачатку чэрвеня ў сувязі з масавымі заражэньнямі бактэрыяй кішэчнай палачкі ў Эўропе, якая знаходзілася на агурках.

На думку польскіх вытворацаў, пасьля адмены расейскага эмбарга, сытуацыя на польскім рынку павінна стабілізавацца цягам некалькіх бліжэйшых тыдняў.


кр