42 гады таму, 20 ліпеня 1969 году амэрыканскія астранаўты прызямліліся на Месяцы. Трансьляцыю гэтай падзеі па тэлевізіі пабачыў амаль 1 мільярд людзей. Такім чынам амэрыканцы перамаглі расейцаў у змаганьні за заваёўваньне касьмічнай прасторы.
Капітан касьмічнага карабля „Апалон” Ніл Армстронг быў першым у гісторыі чалавецтва, хто паставіў нагу на Месяцы. Палёт на Месяц доўжыўся 4 дні, экіпаж праляцеў каля 400 тысяч кілямэтраў. Падрыхтоўка да палёту адбывалася цягам 8 гадоў, яна каштавала 25 мільярдаў даляраў. Цягам наступных 3 гадоў амэрыканцы выслалі на месяц 6 касьмічных караблёў. На Зямлю дастаўлена 382 кіляграмы горных пародаў. Апошняя місія праграмы „Апалон” адбылася ў 1972 годзе.
кр