• У Балгарыі зноў атруціліся беларускія дзеці
  • 21.07.2011

У  лягеры "Чаўдар" каля курортнага горада Обзар адзначана выпадкі атручэньня беларускіх дзяцей.

З 13 па 19 ліпеня захварэлі 24 беларускія дзіцяці, якіх адправіла на адпачынак у Балгарыю турыстычная фірма "Вяршыня". У дзяцей адзначаліся млоснасьць, ванітаваньне, у некаторых — дыярэя. Прычына захворваньня – няякасныя прадукты харчаваньня. Дзеці атрымалі неабходную мэдычную дапамогу, стан іх здароўя задавальняючы, шпіталізацыя не спатрэбілася.

Гэта ўжо чарговы выпадак вакацыйнага атручэньня беларускіх дзяцей у Балгарыі. Нейкі час таму атручэньне 100 дзяцей мела месца ў гатэлі "Грын Парк" у балгарскім Кітэне. Яно адбылося з-за няякаснай вады ў гатэлі.


кр/БелаПАН