231 ДТЗ з матацыклістамі, 36 сьмяротных ахвяраў і 199 параненых - гэта выніку дарожна-транспартных здарэньняў з удзелам матацыклаў за першую палову вакацыяў.
Толькі падчас мінулых выходных матацыклісты склалі амаль палову ахвяраў ДТЗ на польскіх дарогах - сярод 39 загінулых, 15 чалавек - матацыклісты.
Супрацоўнікі паліцыі нагадваюць, што трагічныя здарэньні з удзелам матацыклістаў - гэта вельмі часта вынік небясьпечных манэўраў на дарозе й празьмернай хуткасьці.
аз