У Тунісе пачаўся новы працэс былога прэзыдэнта краіны Бэн Алі, які абвінавачваецца ў карупцыі.
Пры гэтым камэнтатары зазначаюць, што суд можа быць перакладзены, паколькі адвакаты сям’і былога туніскага лідара заяўляюць, што не пасьпелі пазнаёміцца з дакумэнтамі справы.
Нагадаем, працэс мае завочны характар, паколькі экс-прэзыдэнт разам зь сям’ёй з 14 студзеня знаходзіцца ў Саўдаўскай Арабіі, куды ўцёк пасьля пачатку грамадзкіх пратэстаў.
4 ліпеня суд у Тунісе таксама завочна прысудзіў былога прэзыдэнта да 15 гадоў пазбаўленьня волі за захоўваньне зброі, наркотыкаў і археалягічных каштоўнасьцяў. У іншым працэсе прэзыдэнцкая пара было таксама прыгавораная да 35 гадоў турмы за прысваеньне дзяржаўных сродкаў.
аз