• Магіла Рудoльфа Геса ліквідаваная
  • 21.07.2011

У баварскай мясцовасьці Вунзідэль была ліквідаваная магіла Рудoльфа Геса – намесьніка Адольфа Гітлера, паведаміў сайт газэты „Sueddeutsche Zeitung”. Цягам апошніх гадоў месца паховінаў прыцягвала ў гарадок нямецкіх нэанацыстаў.

Астанкі Рудoльфа Геса будуць паддадзеныя крэмацыі, а попел разьвеяны над морам. На гэта канчаткова згадзілася сям’я нацыста, якая пачаткова не пагаджалася на эксгумацыю.

Рудoльф Гес быў бліжэйшым спадзьвіжнікам Адольфа Гітлера. Падчас Нюрнбэргскга працэсу яго прысудзілі да пажыцьцёвага зьняволеньня. У 1987 годзе 93-гадовы Гес зьдзейсьніў самагубства ў сваёй камэры. Паводле свайго апошняга жаданьня, ён быў пахаваны ў мясцовасьці Вунзідэль.

аз