• Сёньня у Польшчы зноў навальніцы
  • 21.07.2011


Інстытут мэтэаралёгіі й воднай гаспадаркі Польшчы перасьцерагае, што ў паўночна- ўсходняй Польшчы ў вечары магчымыя ліўні й раптоўныя навальніцы.

У некаторых месцах можа выпасьць да 20 літраў вады на квадратны мэтар, а вецер падчас навальніцы можа дасягнуць да 90 кілямэтраў на гадзіну.

У выніку ўчарашніх навальніцаў пашкоджаны шматлікія жыльлёвыя будынкі, сеткі электраперадач ды аўтатрасы.

аз