Хутчэй за ўсё заўтра Горан Хаджыч будзе дастаўлены ў Гаагу. Перад судом па справах былой Югаславіі ён будзе адказваць за злачынствы, зьдзейсьненыя на Балканах у 1990-х (у дзевяностых) гадах.
Адвакат Хаджыча заявіў, што перад вылетам у Гаагу ягоны кліент хоча сустрэцца зь сям’ёй.
Горан Хаджыч, які хаваўся ад правасудзьдзя 7 гадоў, быў арыштаваны ўчора на поўначы Сэрбіі. Ён абвінавачваецца ў забойствах і катаваньні харватаў падчас вайны на тэрыторыі былой Югаславіі ў 1990-1995 гадах.
Хаджыч зьяўляецца апошнім абвінавачаным Гааскім судом у ваенных злачынствах у былой Югаславіі.
аз