• Польшча падлічвае страты пасьля апошніх прыродных катаклізмаў
  • 22.07.2011

Моцныя навальніцы, віхуры, а нават тарнада цягам апошніх некалькіх дзён прайшлі праз Польшчу, зьмятаючы амаль усё на сваім шляху. Сытуацыя прыгадвала сцэны зь фільму жахаў: лятаючыя аўтобусныя прыпынкі й дахі, выкарчаваныя дрэвы, затопленыя машыны й перапалоханыя бездапаможныя людзі.

У выніку прыродных катаклізмаў пашкоджана больш за 500 будынкаў, пазрываныя энэргетычныя сеткі, залітыя вуліцы; адна особа загінула й больш за 100 параненыя.
Найбольшыя зьнішчэньні надвор’е зьдзейсьніла ў  Мазавецкім і Вялікапольксім ваяводзтвах. Сыноптыкі прагназуюць, што такое надвор’е можа захавацца да суботы. Падчас нарады антыкрызыснага штабу з удзелам прадстаўнікоў ураду й ворганаў самакіраваньня прэм’ер Туск паведаміў, што на сёньняшні дзень няма пагрозы паводкі.

Урад пачаў працэдуру выплаты дапамогі асобам, пацярпелым у выніку прыродных катаклізмаў.

кр