• Горан Хаджыч перададзены ў Гаагу
  • 22.07.2011

Пачалася працэдура экстрадыцыі Горана Хаджыча ў Гаагу. Сэрбская міністар юстыцыі падпісала адпаведныя дакумэнты, а адвакат Хаджыча заявіў, што ён ня будзе абскарджваць пастанову. Перад вылетам у Гаагу Хаджыч наведаў хворую маці й магілы сваякоў. Міжнародны крымінальны трыбунал для былой Югаславіі ўжо ўзгодніў склад судзьдзяў, якія будуць разглядаць справу сэрбскага генэрала.

Горан Хаджыч зьяўляецца апошнім сэрбскім генэралам, абвінавачаным у вайсковых злачынствах на тэрыторыі былой Югаславіі, які цягам 16 гадоў хаваўся ад эўрапейскага правасудзьдзя.  

кр