Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан асудзіла прывядзеньне ў выкананьне сьмяротных прысудаў у Беларусі.
«Я рашуча асуджаю пакараньне Алега Грышкаўцова й Андрэя Бурдыкі, прысуджаных ў Беларусі да сьмерці ў траўні 2010 года», - цытуе Эштан яе прэс-служба.
«Я ведаю пра жудасныя злачынствах, зьдзейсьненыя гэтымі людзьмі, і ў думках я з ахвярамі і іхнімі сем'ямі. Тым ня менш Эўразьвяз выступае супраць прымяненьня смяротнага пакараньня пры любых абставінах», - заявіла кіраўнік знешнепалітычнага ведамства ЕЗ.
Эштан заклікала Беларусь далучыцца да глябальнага мараторыя на сьмяротнае пакараьнне, што стане першым крокам да паўсюднай яго адмены.
кр/БелаПАН