• Расея хоча адзначыць юбілей дзяржаўнасьці разам з суседзямі
  • 23.07.2011

Прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзьведзеў запрапанаваў Украіне й Беларусі разам з Расеяй адзначыць у 2012 годзе 1150-годзьдзе расейскай дзяржаўнасьці.

Пра гэта ён заявіў, падчас сумеснага пасяджэньня прэзыдыюмаў рады па культуры й мастацтве й рады па навуцы, тэхналёгіях і адукацыі пры прэзыдэнце Расеі, якое ўчора прайшло ва Ўладзіміры.

„У нас агульныя гістарычныя й духоўныя карані. І 2012 год, ён зьяўляецца важным годам ня толькі для нашай краіны, тым больш што дзяржаўнасьць наша, у адпаведнасьці з кананічнай тэорыяй, распаўсюджвалася, што называецца, з поўначы — паўночнага захаду на поўдзень, і ў гэтым сэнсе мы зацікаўленыя, каб нашы партнэры прынялі таксама ва ўсім гэтым удзел”, — цытуе Мядзьведзева РІА «Новости».

Мядзьведзеў заявіў, што што на сваім узроўні падніме гэтае пытаньне зь кіраўнікамі суседніх краін.

аз