У паўночнай Японіі здарыўся моцны землятрус сілаю ў 6,5 бала па шкале Рыхтэра. Мясцовыя мэтэаралягічныя службы супакойваюць, што пагрозы хвалі цунамі няма.
Штуршкі адбыліся каля 14.00 паводле мясцовага часу на Ціхім акіяне ля ўзьбярэжжа прэфэктуры Міягі, якую ў сакавіку спусташыла велізарная хваля цунамі, што прычынілася да сьмерці 22 тысячаў чалавек і аварыі рэактараў АЭС „Фукушыма”.
Пакуль паведамленьняў пра пацярпелых няма. Усё ж на ўсялякі выпадак рух цягнікоў, якія спалучаюць Міягі з астатняй часткай краіны, быў прыпынены.
аз