Пераможцам сёлетняга фэстывалю беларускай музыкі „Басовішча” стаў гурт „Yellow Power”.
Менская каманда атрымае галоўную й адзіную ўзнагароду Гран-пры, спонсарам якой зьяўляецца Польскае радыё для замежжа.
Такое рашэньне прыняло журы ў складзе: музычны журналіст Польскага радыё Міхал Аўчарэк, музычны крытык Тацьцяна Заміроўская, беларускі музыкант зь Беласточчыны Багуслаў Казьбярук.
Дзьмітры Гурневіч, Валера Саўко