Падчас міжнароднага конкурсу прыгажосьці сярод глухіх дзяўчат Місс Дэаф Ўорльд 2011, які прайшоў у Празе, тытул „Miss Europe” атрымала прадстаўніца Беларусі, Натальля Рабава.
Конкурс праводзіцца вось ужо адзінаццаць гадоў у розных краінах сьвету. Але да гэтай пары беларускім прыгажуням яшчэ ні разу не ўдавалася заваяваць ніводнага тытула.
Наталля Рабава, зьяўляецца ляўрэаткай тытулаў “Супэр-мадэль-2010” і “Супэр-фотамадэль-2011”, заваяваных на штогадовым Міжнародным фэстывалі моды й фота “Млын моды” — пры гэтым яна адзіная глухая мадэль, з усіх, хто калі-небудзь ўдзельнічаў у гэтым праекце.
Наташа займалася ў Цэнтры маладзёжнай моды БДУ пад кіраўніцтвам вядомага беларускага дызайнэра адзеньня Аляксандра Варламава.
Народная воля/аз