• Тэрарыст з Осла мае намер растлумачыць свае дзеяньні перад судом
  • 24.07.2011

32-гадовы Андэрс Бэрынг Брэйвік, які прызнаўся ў здзяйсьненьні двух тэрактаў у Нарвэгіі, мае намер растлумачыць свае дзеяньні, калі ў панядзелак паўстане перад судом. Пра гэта заявіў ядоны адвакат.

Паводле ранейшых паведамленьняў, у двух тэрактах: выбуху каля рэзыдэнцыі прэм’ера Нарвэгіі й стральбе па ўдзельніках моладзевага лагера на выспе ля Осла загінулі 98 чалавек.

Паліцыя шукае другога падазраванага, паколькі многія сьведкі сьцвярджаюць, што Брэйвік меў саўдзельніка сярод гасьцей летніка.

У запісах у Інтэрнэце Брэйвік выступаў супраць імігрантаў.

аз