Вядомая брытанская сьпявачка Эмі Ўайнхаўс знойдзеная мёртвай у сваім доме ў Лёндане. Паведамляецца, што яна памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў.
Вяртаньне на сцэну пасьля доўгага перапынку, выкліканага лячэньнем ад алкагольнай залежнасьці, скончылася скандалам. На першым канцэрце ў Бялградзе сьпявачку асьвісталі, бо яна зь цяжкасьцю трымалася на нагах, не трапляла ў ноты й двойчы сыходзіла са сцэны.
З-за скандалу ў Сэрбіі наступныя эўрапейскія канцэрты, у тым ліку таксама ў Польшчы, былі адмененыя.
Апошні раз сьпявачка зьявілася на сцэне ў мінулую сераду.
У 2008 годзе Ўайнхаўс перамагла ў пяці катэгорыях прэстыжнай прэміі „Грэмі”. Яна атрымала прэмію ў катэгорыі “Найлепшы новы выканаўца”, а яе сінгл “Rehab” быў прызнаны найлепшым запісам году й найлепшай песьняй году.
аз