• "Трыялёг на памежжы"
  • 22.07.2005
З 24 па 31 ліпеня 2005 года ў мясцовасці Гаврых-Руда /паўночна-ўсходняя Польшча/ пройдзе праект „Трыялёг на памежжы – пагадненьне праз мову”. Арганізатарамі згаданага мерапрыемства зьяўляюцца польскае таварыства „GFPS-Польшча”, беларуская арганізацыяя „Сфера”, а таксама нямецкія таварыствы „Lahoda” ды „Transkultura”. Праект накіраваны да асобаў з досьведам у працы няўрадаваых арганізацыяў, ды зацікаўленых беларуска-польска-нямецкімі адносінамі.

Афіцыйнай мовай зьяўляецца польская мова, аднак удзельнікі маюць магчымасьць вывучаць беларускую ды нямецкую мовы. Настаўнікамі будуць прафэсійныя выкладчыкі зь Беларусі й Нямеччыны. Удзельнікі пазнаёмяцца таксама з рознымі аспэктамі культуры польска-беларускага ды польска-нямецкага памежжаў. Плянуецца таксама наведваньне гарадкоў Сэйны й Гібы, дзе захаваліся сьляды беларускай культуры ў Польшчы. Можна будзе таксама наведаць маёнтак сям’і вядомага польскага паэта, Нобелеўскага ляўрэата Чэслава Мілаша ў Краснагрудзе.

Асноўная мэта праекту – умацаваць кантакты паміж моладзьдзю рэгіёнаў Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы.

Радаслаў Калета, БС РП, Варшава