• Эколягі супраць рамонту фунікулёра на Каспровы Верх
  • 16.05.2007

Эколягі змагаюцца за спыненьне мадэрнізацыі фунікулёра на Каспровы Верх ў Закапанэ. Яны лічаць, што падвесная канатная дарога пагражае навакольнаму асяродзьдзю, у прыватнасьці, што пасьля рамону яна зможа перавозіць на 50% больш турыстаў, чым дагэтуль. 

Арганізацыя „Pracownia na Recz Wszelkich Istot”, што можна перакласьці „Майстэрня на карысьць усялякіх стварэньняў” унесла скаргу на міністра аховы прыроды, які не дазволіў экалягічным арганізацыям удзельнічаць у працэсе выдаваньня дазволу на мадэрнізацыю фунікулёра.  

 Адміністрацыйны суд прызнаў рацыю эколягам, а яны запатрабавалі спыненьня рамонту.
- Не бярэцца пад увагу такая магчымасьць – кажа Анджэй Ляшчык Польскай падвесной чыгункі PKL. Ён падкрэсьлівае, што рашэньне Канстытуцыйнага суду не датычыць спыненьня работ.

Эколягі ўнесьлі таксама скаргу супраць рамонту 70-гадовага фунікулёра таксама на разгляд Эўрапейскай камісіі.  Рамонт падвеснaй канатнай дарогі на Каспровы Верх у Закапанэ  будзе каштаваць $20 млн.