Згодна з апошнім рапартам Фэдэрацыі эўрапейскіх біржаў каштоўных папераў (FESE), варшаўская Біржа каштоўных папераў паводле капіталізацыі прысутных на ёй фірмаў займае першае месца ў рэгіёне Цэнтральна-Ўсходняе Эўропы. Варшаўская біржа зьяўляецца прамым канкурэнтам венскай біржы, якая апошнімі гадамі нязначна апераджала польскую.
Згодна з афіцыйнай статыстыкай FESE, з канцом ліпеня рынкавая вартасьць польскіх фірмаў, што каціруюцца на біржы ў Варшаве, склала 126,2 млд. эўра. Для параўнаньня: у Вене гэтая сума складае 117,3 млд. эўра. Такім чынам, капіталізацыя польскай біржы на 9 млд. вышэйшая, чым аўстрыйскай.