• У Беларусь ня будуць імпартаваць польскія прадукты
  • 21.12.2008


Дзяржаўная вэтэрынарная служба Беларусі завершыла праверкі на 27 мясных камбінатах Польшчы. Хібы былі заўважаны амаль на ўсіх прадпрыемствах.

Пра гэта паведаміў БелТА кіраўнік дзяржаўнай вэтэрынарнай інспэкцыі Міністэрства сельскай гаспадаркі й харчаваньня Ігар Алатка. Як вынікала са словаў чыноўніка, праверка была праведзена ў сувязі з гатовасьцю польскіх мясакамбінатаў пастаўляць сваю прадукцыю на беларускі рынак.

Каб атрымаць на гэта афіцыйнае права, трэба прайсьці інспэкцыю. Яна была праведзеная з 18 па 29 лістапада з адмоўным вынікам. Толькі пасьля ліквідацыі польскім бокам хібаў у прадукцыі можна будзе зноў вярнуцца да пытаньня паставак польскага мяса ў Беларусь, - зазначае сп. Алатка.

На дадзены момант пастаўляць мяса ў Беларусь афіцыйны дазвол маюць 9 польскіх мясаперапрацоўчых камбінатаў.