Летува гатова бязвыплатна аказаць Беларусі дапамогу па рэабілітацыі пацярпелых у выніку тэракта ў менскім метро. Пра гэта заявіў летувіскі амбасадар у Беларусі Эдмінас Багдонас, наведваючы месца трагедыі.
Паводле яго слоў, учора адбылася тэлефонная размова міністраў аховы здароўя Беларусі й Летувы.
"Наш міністр тэлефанаваў вашаму й прапанаваў, калі гэта неабходна, аказаць дапамогу па рэабілітацыі пацярпелых. Друскінінкай, Паланга — усе нашы курорты адкрытыя, будзе аказана ўся магчымая дапамога. Зразумела, на бязвыплатнай аснове", — сказаў Багдонас.
Ён таксама паведаміў, што ўчора раніцай хацеў здаць кроў. "Але выявілася, што нельга, таму што я — замежны грамадзянін", — растлумачыў дыпламат.
Гаворачы пра тэракт, Багдонас адзначыў: "Як можна ацэньваць гэта зьверства? Гэта жах. Уся Летува спачувае Беларусі. Мы таксама чакаем вынікаў расьсьледаваньня, хочам ведаць, хто гэтыя зьвяры. Нам таксама балюча, таму што беларусы — нашы браты".
Сёньня раніцай месца трагедыі таксама наведалі й ўсклалі кветкі прадстаўнікі амбасадаў Ізраіля й Францыі ды шэраг іншых дыпламатаў.
БелаПАН/ кр