• Мядзьведзеў: Прычынай тэракту ў Менску можа быць грамадзкі настрой
  • 14.04.2011

Прычынай тэракту ў  Менску можа быць грамадзкі настрой, які апошнім часам пануе ў Беларусі, заявіў прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Дзьмітрый Мядзьведзеў, пра што паведамлее агнецтва  ITAR-TASS.

 „Мы маем уласны досьвед і дасканала ведаем, што значна прасьцей знайсьці тэрарыста, чым разгрысьці ўсе мэханізмы тэракта й знайсьці ягоных арганізатараў”, - заявіў Мядзьведзеў.

 Ён крытычна аднёсься да заявы прэзыдэнта Лукашэнкі пра затрыманьне выканаўцаў тэракта. Ён параіў беларускаму кіраўніцтву ўсур’ёз прааналізаваць сытуацыю ў краіне й прыгледзецца масавым настроям.

Беларускія ўлады павінны яшчэ шмат зрабіць дзеля таго, каб правесьці нешта на кшталт, як мы гэта называем, рэабілітацыі  настрою ў грамадзтве"-, дадаў Мядзьведзеў.

kp