Паляўнічая каўбаса ды ядлаўцовая каўбаса – гэта чарговыя польскія прадукты, якія атрымалі сэртыфікат Эўразьвязу. Эўрапейская камісія занесла каўбасы ў сьпіс традыцыйных прадуктаў, якія маюць права карыстацца спэцыяльным лягатыпам.
Сярод больш чым тысячы традыцыйных прадуктаў, занесеных у сьпіс, 26 – гэта польскія. Прадукты с сэртыфікатам можна вырабляць на тэрыторыі цэлай краіны, але паводле адной рэцэптуры й з выкарыстаньнем натуральнай сыравіны. Вытворцы, якія будуць вырабляць каўбасу паводле іншай рэцэптуры, ня змогуць карыстацца лягатыпам традыцыйных прадуктаў.
вс