Першамайскія мітынгі прайшлі таксама ў Беларусі. Іх арганізавалі як праўладныя, так і незалежныя прафсаюзы. На плошчы Бангалор у Менску маерапрыемства зладзіў Незалежны прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасьці. Удзел у мітынгу прыняло каля 500 чалавек. Падчас мерапрыемства гаварылася пра падаражаньне тавараў паўсядзённага попыту ў Беларусі, праблемы з набыцьцём валюты, крытыкавалася кантрактная сыстэма працаўладкаваньня.
вс