Якім чынам Польшча й палякі інвэстуюць эўрапейскія грошы? Пра гэта можна даведацца сёньня й заўтра ў варшаўскіх парках „Агрыколя” й „Łazienki Królewskie”. Менавіта там адбудзецца IV Форум эўрапейскіх фондаў.
Да гэтае пары ў Польшчы завершана рэалізацыя 90 тысяч праектаў, якія атрымалі датацыі са сродкаў Эўразьвязу. У сваю чаргу яшчэ 60 тысяч праектаў знаходзіцца ў працэсе рэалізацыі. Сярод рэалізаваных - Цэнтар навукі „Капэрнік” ды Музэй Шапэна. Штодзённа ў Польшчы інвэстуецца больш за 60 мільёнаў злотых (прыкладна 15 млн. эўра), але без эўрапейскай падтрымкі гэта было б немагчыма.
У інфармацыйным цэнтры форума можна будзе даведацца, хто й на рэалізацыю якіх праектаў яшчэ можа атрымаць эўрапейскую датацыю. На дзяцей і моладзь чакае інтэрактыўная адукацыйная гуляня. Арганізатарам IV Форуму эўрапейскіх фондаў зьяўляецца польскае Міністэрства рэгіянальнага разьвіцьця.
кр