7 траўня зь менскага ізалятару на вуліцы Валадарскага, чарговым этапам адправілі ў калёнію Мікіту Ліхавіда.
Нагадаем, у сакавіку актывіст Руху „За свабоду!” быў прызнаны вінаватым судом Партызанскага раёна Менску й прысуджаны да 3,5 году зьняволеньня за ўдзел у масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску.
Празь месяц Менгарсуд адхіліў скаргу на прысуд, якую падала адвакат Дар’я Ліпкіна. Мікіта Ліхавід будзе адбываць пакараньне ў Наваполацкай калёніі.
аз