• У Грэцыі страйкуюць бюджэтнікі
  • 11.05.2011

Сёньня ў Грэцыі праходзіць усеагульны кругласутачны страйк у рамках пратэсту супраць уведзеных урадам жорсткіх эканамічных ашчаднасьцяў.

У страйку бяруць ўдзел працаўнікі шпіталяў, школаў, гарадзкога транспарту, аэрапортаў і гандлёвых портаў. Страйк праходзіць у часе візыту прадстаўнікоў Эўракамісіі й Міжнароднага валютнага фонду. Дэлегацыя прыбыла ў Афіны, каб пазнаёміцца на месцы зь фінансавым становішчам краіны.

Нагадаем, летась Грэцыя атрымала ЭЗ i МВФ фінансавую дапамогу ў памеры 158 мільярдаў даляраў. Цяпер Эўракамісія камісія павінна прыняць рашэньне пра выдзяленьня наступнага траншу дапамогі. Яе ўмовай зьяўляецца правядзеньне палітыкі жорсткіх ашчаднасьцей. 

аз