Расея расцэньвае апэрацыю па ліквідацыі лідара "Аль-Каіды" Ўсамы бін Ладэна, праведзеную ЗША ў Пакістане, адпаведнай міжнароднаму праву, заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў.
Сяргей Лаўроў: Наша пазыцыя вельмі простая. Пасьля 11 верасьня 2001 года Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, у якой выразна прызнала права ЗША на самаабарону ў адпаведнасьці з артыкулам 51 статута ААН, бо гэта быў напад на краіну-чальца ААН. Якіх-небудзь абмежаваньняў права на самаабарону не прадугледжвае.
У сераду расейскі прэзыдэнт Дзьмітрый Мядзведзеў заявіў, што ліквідацыя бін Ладэна мае непасрэднае дачыненьне да бясьпекі Расеі.
кр