Заняпад у Японіі. Гэтак вынікае з афіцыйных дадзеных ураду ў Токіё. Японская гаспадарка зафіксавала адмоўны эканамічны рост другі квартал падрад. Ад студзеня да сакавіка ВУП склаў мінус 0,9%. Адна з прычын – гэта адсутнасьць тавараў. Пасьля землятрусу й хвалі цунамі зьменшылася прапанаваньне ды некаторыя паліцы ў крамах надалей застаюцца пустымі.
Японцы пасьля няшчасьця выдаюць менш грошай, а меншы попыт заўсёды адмоўна ўплывае на эканамічнае разьвіцьцё. Адначасова ўпала інвэставаньне на прадпрыемствах. Паводле некаторых экспэртаў, за гэты квартал гаспадарка Японіі зноў упадзе. Іншыя мяркуюць, што разам з адбудовай краіны гаспадарка павінна падняцца.
яс