Расейскае Міністэрства замежных справаў адмоўна ўспрыняло рашэньне Amnesty International аб прызнаньні бізнэсмэнаў Міхаіла Хадаркоўскага й Платона Лебедзева вязьнямі сумленьня.
Упаўнаважаны ведамства па правох чалавека Канстанцін Даўгоў заявіў, што не згаджаецца з рашэньнем арганізацыі, але ня бачыць неабходнасьці спыняць супрацоўніцтва.
Учора Маскоўскі гарадзкі суд не прыняў касацыйную скаргу бізнэсмэнаў на прыгавор суда ніжэйшай інстанцыі ды адправіў Хадаркоўскага й Лебедзева на 6 гадоў у калёнію строгага рэжыму.
Нагадаем, расейскія бізнэсмэны адбываюць прыгавор з 2005 года - 8 гадоў пазбаўленьня волі за падаткавыя махінацыі.
Расейскае МЗС лічыць, што рашэньне міжнароднай праваабарончай арганізацыі мае палітычны характар ды было прынята на падставе несапраўднай інфармацыі.
аз