Галяндцы не патрабудуць храмаў. У бліжэйшы час у правінцыі Лімбург будуць зачыненыя каля 100 касьцёлаў. Як каталіцкія, так і пратэстанцкія храмы зачыняюць таксама ў іншых рэгіёнах Нідэрляндаў.
Калі згаданы працэс будзе праходзіць у цяперашнім тэмпе, то, паводле камэнтатараў, у 2050 годзе у згаданай краіне ня будзе ані воднага адчыненага храма.
Яшчэ ў 1899 годзе амаль кожны грамадзянін Галяндыі быў верыючы: 60% вернікаў належала да пратэстанцкага, а 35% - да каталіцкага касьцёлаў. Толькі 2% галяндцаў заяўлялі, што зьяўляюцца няверуючымі.
Цяпер толькі 8% грамадзянаў Галяндыі дэкляруюць, што належыць да пратэстанцкага касьцёла, а 5% - да каталіцкага.
аз