• Б. Камароўскі й Х. Карлас адкрылі выставу мастацтва ў Мадрыдзе
  • 01.06.2011

У Каралеўскім палацы ў Мадрыдзе адбылося ўрачыстае адкрыцьцё выставы „Залатыя часы Рэчыпаспалітай. Польшча. Шэдэўры й мастацкія калекцыі”.

На ўрачыстасьці прысутнічалі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі й кароль Гішпаніі Хуан Карлас.  Найбольш каштоўным шэдэўрам на выставе зьяўляецца карціна „Дама з гарнастаем” Леанарда да Вінчы.

Выстава, ганаровымі патронамі якой зьяўляюцца менавіта кіраўнік Польшчы й манарх Гішпаніі, прымеркаваная да старшынства Польшчы ў Эўразьвязе ў другой палове бягучага году.

Экспазыцыя працуе да 4 верасьня. На ёй прадстаўлена агулам 200 шэдэўраў з польскіх фондаў.

аз