• Польшча: 4,5 млрд. эўра замежных інвэстыцый за першы квартал
  • 04.06.2011

У першым квартале бягучага году ў Польшчу паступіла 4,5 млрд. эўра замежных інвэстыцый. Гэта на 16% больш у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году. Найбольш фінансавых сродкаў інвэстары ўклалі ў аўтамабілебудаўнічую ды авіябудаўнічую галіны. Паводле спэцыялістаў, Польшча зьяўляецца папулярнай сярод замежных інвэстараў краінай перш за ўсё з-за эканамічнай стабільнасьці на фоне многіх дзяржаў сьвету, закранутых крызісам.   

вс