• Пасол Украіны ў Беларусі выступіў з жорсткай крытыкай афіцыйнага Менска
  • 03.06.2011

Пасол Украіны ў Беларусі выступіў з жорсткай крытыкай афіцыйнага Менска. У эфіры ўкраінскага тэлеканала ТВі Раман Бяссьмертны назваў разгон акцыі 19 сьнежня беспрэцэдэнтным для эўрапейскіх краінаў.
Паводле амбасадара, на лаве падсудных апынуліся не правакатары, а мірныя ўдзельнікі акцыі, зьбітыя беларускім спэцназам.

Амбасадар Украіны таксама зьвярнуў увагу на вялізны на дадзены момант памер зьнешняй запазычанасьці Беларусі, якая з кожным днём працягвае расьці.

радыё рацыя/вс