У Брусэлі сустракаюцца міністры абароны краінаў-чальцоў NATO, якія павінны вырашыць пра скарачэньне некалькіх натаўскіх штабоў і тысячы штатаў.
Рашэньне пра рэфармаваньне структураў Паўночнаатлянтычнага пакту было прынятае падчас леташняга саміту арганізацыі ў Лісабоне. Ужо тады прапанова выклікала жывую дыскусію. Некалькі краінаў, у тым ліку Партугалія, Італія, Гішпанія й Грэцыя не хацелі згадзіцца на прапанаваныя скарачэньні.
Прапанова па рэформе NATO прадугледжвае, між іншым, скарачэньне штатаў з 13 да 9 тысячаў, а колькасьці натаўскіх установаў з 14 да 3-х. Гэта павінна абмежаваць выдаткі на бюракратыю.
аз