• На КПП „Брузгі” АМАП разагнаў пратэст кіроўцаў
  • 13.06.2011

Увечары 12 чэрвеня на КПП „Брузгі” на беларуска-польскай мяжы прайшла акцыя пратэсту кіроўцаў. Яны патрабавалі скасаваць, абавязваючае з 11 чэрвеня, абмежаваньне на вываз паліва.

Каля 18-й гадзіны кіроўцы перакрылі тэрмінал на пешаходным пераходзе. Яны патрабавалі прыезду старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры. Пасьля размоваў з чыноўнікам, якія не задаволілі пратэстуючых, спэцназ паспрабаваў адціснуць людзей.

Каля 20 гадзінаў да міліцыянтаў прыбыло падмацаваньне, пратэстоўцаў пачалі адцясьняць з дарогі на тратуары. Некалькіх чалавек затрымалі. Калі людзі акружылі „аўтазак”, патрабуючы выпусьціць затрыманых, міліцыянты ўжылі газ.

Паводле сьведкаў разгону,  спэцназаўцы жорстка зьбівалі ўдзельнікаў акцыі. У пратэсьце ўдзельнічала каля сотні чалавек.

svaboda.org/аз