44 чалавекі загінулі ў авіякатастрофе самалёту пад Петразаводзкам у Карэліі. Самалёт Ту-134 расейскай авіякампаніі "RusAir", на борце якога знаходзіліся 43 пасажыры й 9 чальцоў экіпажу, выконваў рэйс з Маскву ў Петразаводзк. Машына пацярпела крушэньне раніцай пры падыходзе на аварыйную пасадку. Сярод сьмяротных ахвяраў ёсьць ішаземцы: грамадзянін Швэцыі, Галяндыі, двое грамадзянаў Украіны, а таксама чатыры чалавекі з падвойным расейска- амэрыканскім грамадзянствам.
Паводле словаў навочных сьведкаў катастрофы, адразу пасьля прызямленьня самалёт загарэўся.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, адной з прычынаў катастрофы можа быць няспраўная сыстэма навігацыі й вельмі дрэннае надвор’е. На месцы катастрофы працуюць экспэрты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту.
кр