Сёньня з удзелам міністра адукацыі ў базавай школе ў Тромбках Велькіх ля Гданьска прайшла агульнапольская ўрачыстасьць заканчэньня навучальнага году.
Пры нагодзе ўрачыстасьці міністар Катажына Халь сымбалічна адкрыла школьную дзіцячую гульнявую пляцоўку.
Кіраўнік польскага міністэрства адукацыі ў якасьці дасягненьняў завершанага сёньня школьнага году назвала, у прыватнасьці, павелічэньне колькасьці дзяцей ў дзіцячых садках.
Паводле дадзеных міністэрства, сёлета ў садкі хадзіла 65% польскіх дзяцей ва ўзросьце 3-5 гадоў.
аз