Браніслаў Камароўскі працягвае другі дзень афіцыйнага візыту ў Славаччыне. Учора польскі прэзыдэнт размаўляў зь кіраўніком рэспублікі Іванам Гашпаровічам і прэм’ер-міністрам краіны Івэтай Радзічовай.
У сваю чаргу сёньня лідар польскай дзяржавы сустрэўся зь міністрам замежных справаў Славацкай Рэспублікі. Падчас сустрэчы закраналася, між іншым, пытаньне падтрымкі з боку дзьвюх краінаў эўрапейскіх памкненьняў Украіны.
аз