• Чарговага акцыя „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”
  • 22.06.2011

Актывісты суполкі „Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку” заклікаюць беларусаў, як і тыдзень таму, выйсьці на цэнтральныя плошчы сваіх гарадоў на маўклівую акцыю пратэсту.

Нагадваем, ідэя гэткай незвычайнай формы пратэсту нарадзілася ў сацыяльных сетках.

Калі нехта выходзіць з лёзунгамі, яго адразу ж хапаюць. Таму інтэрнаўты прыдумалі: проста выходзіць і гуляць.

Першыя акцыі СМІ нават не заўважылі, паколькі заклікі на іх распаўсюджваліся толькі ў сацыяльных сетках, а выходзіла на плошчы пара дзясяткаў людзей.

Аднак ідэя настолькі распаўсюдзілася, што колькасьць людзей, якія сабраліся ў цэнтры Менска апошнім разам (15 чэрвеня), напалохала ўладу.

Таксама сёння актывісты заклікаюць выйсьці на плошчу, а пракуратура й міліцыя пагражаюць прыцягнуць да адказнасьці ўдзельнікаў акцыі.

Аднак цяпер ужо вядома, што міліцыя затрымала першых удзельнікаў, а таксама журналістаў, якія выконвалі свае службовыя абавязкі.

аз