Старшыня Эўрапейскага парлямэнту заклікаў беларускія ўлады да неадкладнага вызваленьня затрыманых учора дэманстрантаў, у тым ліку журналістаў.
„Сапраўдныя лідары слухаюць голас свайго народа, дыктатары - зачыняюць яго прадстаўнікоў у турмах за справядлівыя патрабаваньні", - заявіў Ежы Бузэк.
Ён рашуча асудзіў жорсткую рэакцыю беларускіх уладаў на мірныя дэманстрацыі. У ацэнцы палітыка, гэткая сытуацыя ня можа даўжэй працягвацца, і таму неабходныя зьмены, падобным чынам, як гэта адбылося ў дзяржавах Паўночнай Афрыкі. Тым часам рэпрэсіі з боку ўладаў толькі набліжаюць непазбежнасьць гэтых пераменаў, - лічыць Бузэк.
Бузэк запэўніў, што Эўрапарлямэнт патрымлівае беларускі народ ды будзе падтрымліваць яго на шляху ў супольную эўрапейскую будучыню. Бузэк таксама адобрыў эканамічныя санкцыі, уведзеныя ЭЗ у дачыненьні да беларускага рэжыму.
аз